Факультэт мастацтваў і дызайну - унікальны ў сваім родзе і адзіны ў Гродзенскім рэгіёне цэнтр падрыхтоўкі творчай эліты. За два дзесяцігоддзі ён стаў сапраўднай калыскай для сотняў дызайнераў, мастакоў і музыкаў. Тут акадэмічныя традыцыі класічнага мастацтва гарманічна спалучаюцца з самымі сучаснымі тэхналогіямі і лічбавымі трэндамі.
На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным юбілею, сабраліся тыя, хто з'яўляецца сэрцам факультэта і яго галоўным гонарам: студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі, а таксама шматлікія выпускнікі, ганаровыя госці і стратэгічныя партнёры, з якімі факультэт развівае плённае супрацоўніцтва.
З гэтым знамянальным святам купалаўцаў павіншавала рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:
– Факультэт мастацтваў і дызайну – гэта разыначка, гэта дыямент у кароне Купалаўскага ўніверсітэта. І гэты дыямент сваімі рознымі гранямі адлюстроўвае, адцяняе вельмі многія напрамкі, - адзначыла Ірына Фёдараўна. – Сёння я хачу сказаць у першую чаргу вялікі дзякуй Вам, тым, хто працуе зараз і тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння факультэта. Дарагія калегі, дарагія выкладчыкі, дзякуй Вам вялікі! Вы ўкладваеце ў студэнтаў не толькі працу, Вы ўкладваеце ў іх кавалачак сваёй душы. Дзякуй вялікі за тое, што перадаеце ім свой прафесіяналізм і дзякуй за тое, што вучыце іх быць сапраўднымі, добрымі людзьмі! Таму ад шчырага сэрца, ад усёй сваёй душы, я шчыра віншую Вас з 20-годдзем. Шмат ужо зроблена, але так многа яшчэ наперадзе!
З рук Ірыны Фёдараўны заслужаныя ўзнагароды атрымалі прызнаныя майстры, чыю штодзённую працу і адданасць мастацтву фарміруюць унікальнае аблічча Купалаўскай ВНУ. За паспяховае, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыву і творчае стаўленне да працы Ганаровай граматай узнагароджана Таццяна Камышнікава, старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва, член Саюза мастакоў Беларусі, удзельнік шматлікіх мастацкіх выставак. За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, добрасумленную працу і актыўны ўдзел у праектнай дзейнасці, за кіраўніцтва дыпломнымі і магістарскімі дысертацыямі замежных студэнтаў Ганаровай граматай узнагароджаны Сяргей Данскіх, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры музычнага мастацтва.
Сёння факультэт мастацтваў і дызайну ўключае тры кафедры: выяўленчага мастацтва, дызайну і музычнага мастацтва. На факультэце створана ўнікальнае творчае і навуковае асяроддзе. На спецыяльнасцях факультэта навучаецца больш за 500 студэнтаў. У гэтых сценах побач вучацца і натхняюць адзін аднаго як беларускія, так і замежныя грамадзяне.
За кожным паспяховым праектам, за кожнай перамогай на міжнародных выставах і конкурсах стаіць згуртаваная каманда аднадумцаў - высокапрафесійны педагагічны калектыў факультэта.
Да сваіх калег, студэнтаў і выпускнікоў звярнулася дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Чарнілоўская:
- Дваццаць гадоў - прыгожая такая дата. Яна праляцела імгненна. За гэтыя гады мы здабылі бясцэнны досвед. Мы шмат чаму навучыліся. Мы сфарміравалі традыцыі. Але самае галоўнае, што ў нас шмат перамог і нам ёсць чым ганарыцца - гэта сёння нашы людзі, нашы выкладчыкі, нашы супрацоўнікі, нашы студэнты! – падкрэсліла Людміла Осіпаўна.
Граматай за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, ініцыятыву, творчасць і прымяненне сучасных форм і метадаў выкладання ў рабоце з замежнымі студэнтамі факультэта ўзнагароджана Інэса Двужыльная, доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры музычнага мастацтва.
За значны ўклад у развіццё факультэта Граматай узнагароджаны Уладзімір Захараў, беларускі гітарыст, кампазітар і музычны педагог, лаўрэат міжнародных конкурсаў, дацэнт кафедры музычнага мастацтва.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, у мерапрыемствах ідэалагічнай накіраванасці Граматай узнагароджана Алена Міхайлава-Жаўнова, старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва.
За паспяховае, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыву і творчае стаўленне да працы Граматай узнагароджана Алена Астапчык, канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі, выкладчык кафедры музычнага мастацтва.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў Падзяка рэктара была аб'яўлена наступным супрацоўнікам: Аляксандру Пяцэвічу, старшаму выкладчыку кафедры музычнага мастацтва; Юліі Мілашэўскай, выкладчыку кафедры дызайну; Алене Грудзінскай, лабаранту вучэбнай лабараторыі мадэлявання адзення; Вользе Драткоўскай, вядучаму спецыялісту дэканата.
Артыст беларускай эстрады, аўтар, выканаўца, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля "Нёман" Яўген Кіслы ўручыў лісты падзякі студэнтам факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Уступаючы ў сваё трэцяе дзесяцігоддзе, факультэт мастацтваў і дызайну працягвае смела глядзець у будучыню. Ён застаецца верным сваёй галоўнай місіі – рабіць свет навокал ярчэй, гарманічна і прыгажэй. Ад імя ўсяго калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сардэчна віншуем факультэт мастацтваў і дызайну з 20-годдзем! Жадаем невычэрпнага творчага патэнцыялу, новых здзяйсненняў, таленавітых студэнтаў і працвітання! Тварыце, натхняйце і ззяйце новымі талентамі!
Сёння, 29 мая, адзін з самых яркіх, крэатыўных і неардынарных факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – факультэт мастацтваў і дызайну – адзначае свой 20-гадовы юбілей.






































