На галоўнай сцэне ўніверсітэт прадставіць харэаграфічны калектыў «ВІАР». Студэнты падораць гледачам відовішчны сумесны нумар пад папулярную песню «Рамантыка».
Запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў універсітэта і ўсіх жыхароў горада, падтрымаць нашых артыстаў і стаць часткай гэтага свята! Выступленне адбудзецца 5 чэрвеня ў 22:00 на плошчы Леніна.
Ужо ў гэтую пятніцу студэнты Купалаўскага ўніверсітэта стануць актыўнымі ўдзельнікамі адной з самых маштабных і доўгачаканых падзей – юбілейнага Фестывалю нацыянальных культур у Гродне.