Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Чэрвень 2026 13:17

У Купалаўскім універсітэце абмеркавалі развіццё маладзёжнага інавацыйнага прадпрымальніцтва

8G0A5705Сёння, 10 чэрвеня, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў пляцоўкай для правядзення адукацыйнага семінара-практыкума «Універсітэт як платформа развіцця маладзёжнага інавацыйнага прадпрымальніцтва». Мерапрыемства сабрала экспертаў і зацікаўленую моладзь, каб абмеркаваць стратэгічныя вектары развіцця стартап-руху ў студэнцкім асяроддзі.

Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнае ўпраўленне «Сакратарыят Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій», ГА «Маладзёжная інавацыйная супольнасць «Стартап Спэйс», а таксама адміністрацыя Купалаўскага ўніверсітэта.

З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў семінара звярнулася прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун, пажадаўшы ўсім плённай працы і паспяховага абмену вопытам.

Асаблівую ўвагу да ролі ўніверсітэтаў у фарміраванні будучых інаватараў выказала намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі - начальнік Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская:

- Задача дзяржавы і вышэйшых навучальных устаноў сёння - дапамагчы вам. Навучыць, даць пэўныя кампетэнцыі, каб, выходзячы з універсітэтаў, вы валодалі пэўным багажом ведаў, мелі праекты, кантакты, якія далей будуць вам дапамагаць. Універсітэт стварае добрую пляцоўку: Тэхнапарк, Парк высокіх тэхналогій, заказчыкі кадраў. Яны ўсё гатовы працаваць на рэалізацыю вашых рэальных практычных ідэй.

Праграма семінара ўключала тры ключавыя блокі. Першы быў прысвечаны знаёмству са стартап-інфраструктурай універсітэта, прэзентацыі магчымасцей і планаў развіцця. У рамках гэтага блока з дакладам "Аб стартап-руху ў Купалаўскім універсітэце" выступіла Алена Апякун, начальнік цэнтра трансферу тэхналогій, адказны за развіццё стартап-руху ва ўніверсітэце. Таксама ў абмеркаванні прынялі ўдзел кіраўнік Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы Барыс Балахонаў і намеснік кіраўніка Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы Іван Ярмак.

Мадэратарам другога блока стаў старшыня Савета ГА «Маладзёжная інавацыйная супольнасць «Стартап Спэйс» Ягор Аліферка, які прадставіў прэзентацыю «Маладзёжная прадпрымальніцкая супольнасць як інструмент уцягвання ў інавацыйнае прадпрымальніцтва».

Выніковай часткай семінара стала панэльная дыскусія, у рамках якой абмяркоўваўся праект Канцэпцыі развіцця маладзёжнага стартап-руху ў сістэме вышэйшай адукацыі. У абмеркаванні прынялі ўдзел: намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі - начальнік Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская; кіраўнік стартап-цэнтра Парка высокіх тэхналогій Дзмітрый Мікулка; прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун; начальнік навукова-даследчай часткі ГрДУ імя Янкі Купалы Антон Глазеў, а таксама начальнік Упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Котава.

Семінар стаў пацвярджэннем таго, што развіццё стартап-руху ў маладзёжным асяроддзі нашай краіны пераходзіць на якасна новы этап. Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выказвае падзяку калегам і партнёрам за садзейнічанне ў арганізацыі семінара і плённае супрацоўніцтва!