Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 11 Чэрвень 2026 10:35

Купалаўцы прынялі ўдзел у акцыі добраахвотнай здачы крыві

5283126429593835394Напярэдадні Сусветнага дня донара крыві, які адзначаецца 14 чэрвеня, па ўсёй Гродзеншчыне праходзіць акцыя «Донарства – гэта мой выбар». Мерапрыемства праводзіцца для згуртавання грамадзян, гатовых бескарысліва дапамагчы іншым, і папаўнення запасаў крыві. 10 чэрвеня да руху далучыліся прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы добраахвотна здаць кроў прыйшлі студэнты, выкладчыкі, работнікі, а таксама лідары маладзёжных арганізацый. Арганізатарамі акцыі выступілі арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа і цэнтр трансфузіялогіі.

Донарская кроў -– гэта важны жыццёвы рэсурс. Усяго з адной дозы здадзенай крыві спецыялісты атрымліваюць адразу тры кампаненты, кожны з якіх здольны выратаваць жыццё. Для купалаўцаў удзел у гэтай акцыі стаў не проста парывам душы, а ўсвядомленым укладам у агульную добрую справу.

На Гродзеншчыне да акцыі таксама далучыліся выкладчыкі і навучэнцы іншых установаў адукацыі, вайскоўцы, супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.