Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 17 Чэрвень 2026 08:43

«Не жанчыны прыдумалі вайну»: Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у штогадовай акцыі «Памяць»

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан гродзенцы зноў збяруцца, каб ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета тэатралізаваная пастаноўка раскажа пра тых, хто нароўні з мужчынамі набліжаў Перамогу.

Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўжо больш за дзесяць гадоў арганізуе акцыю «Памяць», праз прызму мастацтва нагадваючы аб тым, як існавала беларуская зямля ў гады бітваў.

У гэтым годзе акцыя набудзе асаблівы сэнс. Прымеркаваная не толькі да 22 чэрвеня, але таксама да 85-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Года беларускай жанчыны, яна пройдзе пад тэмай «Не жанчыны прыдумалі вайну».

Гледачам зноў нагадаюць аб жахах вайны і вялікіх подзвігах праз чалавечы лёс, але на гэты раз галоўнымі гераінямі апавядання стануць вялікія жанчыны. Тыя, хто сустрэў вайну першымі, тыя, хто сыходзіў у партызаны і самааддана дапамагаў з тылу, тыя, хто па ўласнай волі станавіўся снайперамі, танкістамі, разведчыкамі і лётчыкамі, каб вызваліць нашыя землі ад захопнікаў.

Акцыя пройдзе ў панядзелак 22 чэрвеня а 23:00 у парку імя Ж.Э. Жылібера каля Вечнага агню. Уваход вольны. Станьце часткай гэтай важнай падзеі, каб разам ушанаваць памяць герояў Вялікай Перамогі.

 

акция