Конкурс «БЛАГАСФЕРА 8.0» праводзіўся з мэтай стварэння ўмоў для эфектыўнай самарэалізацыі моладзі ў інтэрнет-прасторы, а таксама для развіцця карыснага лічбавага кантэнту і фарміравання грамадскай думкі ў сацыяльных сетках.
Праграма конкурсу ўключала дзевяць намінацый: «Мой здаровы чэлендж», «Галоўны госць», «За кулісамі прафесіі», «Мая прэм'ера», «Невідавочная Беларусь», «Рабі. Натхняй. Мяняй.», «#НеПрыдумаўГісторыю», «Закон для жыцця» і «Роднае свае».
Па рашэнні судзейскай калегіі сярод 112 удзельнікаў студэнтка трэцяга курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Мар'я Марэцкая стала пераможцай адразу ў дзвюх намінацыях – «Рабі. Натхняй. Мяняй.» і «Закон для жыцця». У рамках першай намінацыі студэнтка раскрыла тэму праз асабістую ініцыятыву і прыклады, якія паказваюць, як ідэі могуць ператварацца ў рэальныя дзеянні. У другой намінацыі дзяўчына падкрэсліла важнасць прававых ведаў і іх ролю ў паўсядзённым жыцці.
Віншуем Мар'ю Марэцкую з трыўмфальнай перамогай!