Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Чэрвень 2026 15:19

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Сіроцкая прыняла ўдзел у прыёме ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама

532140091039305532424 чэрвеня на Аўгустоўскім канале прайшоў прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама, прысвечаны Дню моладзі і студэнцтва.

Удзельнікамі мерапрыемства выступілі самыя актыўныя прадстаўнікі моладзі розных прафесій, пераможцы конкурсаў, ініцыятары патрыятычных і дабрачынных акцыяў, а таксама аўтары інавацыйных праектаў. У іх лік увайшла студэнтка трэцяга курса інжынернага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Сіроцкая.

Ад імя губернатара з моладдзю сустрэліся намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ігар Булаўка.

Мерапрыемства прайшло ў неафіцыйнай абстаноўцы ў фармаце «без гальштукаў». У адкрытым дыялогу з прадстаўнікамі аблвыканкама актыўная моладзь без сарамлівасці задавала пытанні.

Фіналам і самым яркім момантам сустрэчы стала кранальная цырымонія спуску вянкоў у ваду. Дадзеная акцыя пад назвай «Дзявочы вянок міру» была арганізавана Маладзёжным крылом Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз жанчын».