Праца дэлегацыі Гродзенскай вобласці на палях форуму пачалася з перагавораў з кітайскім бокам. Прадстаўнікі Беларусі сустрэліся са Старшынёй Народнага ўрада правінцыі Ганьсу Жэнь Чжэньхэ і мэрам горада Ланьчжоў Лю Цзяньсюнем. У рамках сустрэч бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі партнёрства. Асаблівы акцэнт быў зроблены на ўмацаванні сувязей у адукацыі, навуковай сферы і маладзёжнай палітыцы.
Галоўнай падзеяй дня для прадстаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта стала падпісанне Мемарандума аб намерах, накіраваных на паглыбленне акадэмічнага супрацоўніцтва паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Ланьчжоўскім сучасным прафесійным каледжам. Бакі дамовіліся аб канкрэтных напрамках развіцця ўзаемаадносін. Яны ўключаюць выкарыстанне акадэмічнага патэнцыялу і інфраструктуры Купалаўскага ўніверсітэта для мадэрнізацыі адукацыйных стандартаў, сумесны пошук шляхоў рэалізацыі конкурсных і культурна-творчых ініцыятыў, а таксама фарміраванне двухбаковай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў для распрацоўкі праектаў у сферы грамадскага харчавання.
Падпісанне гэтага Мемарандума адкрывае новыя вектары супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ланьчжоўскім сучасным прафесійным каледжам, а таксама садзейнічае ўзаемнаму абмену вопытам.
30 чэрвеня ў рамках пачатку Першага Беларуска-Кітайскага форума дэлегацыя Гродзенскай вобласці сустрэлася з прадстаўнікамі правінцыі Ганьсу. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – рэктар Ірына Кітурка, прарэктар па вучэбнай працы Лявонцій Паўлаў і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао.

