Сумеснае выкананне гімна напярэдадні Дня Незалежнасці стала прыемнай традыцыяй. Ужо не першы год яна збірае сотні людзей з адной мэтай – аддаць даніну павагі аднаму з галоўных дзяржаўных сімвалаў. Гэта добры шанц для ўніверсітэцкай супольнасці ў чарговы раз паказаць сваю любоў да Радзімы і падтрымаць дух адзінства беларускага народа. Мноства галасоў, кожны з якіх поўны гонару за краіну, палаючыя вочы, якія адлюстроўваюць радасць і надзею, – усё гэта толькі пацвярджае, што маючы адбыцца Дзень Незалежнасці вельмі важны для купалаўцаў.
Віншуем з надыходзячым святам!
Сёння, 1 ліпеня, студэнтаў і працаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яднала патрыятычная акцыя «Праспяваем гімн разам».









