Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Ліпень 2026 14:54

«Купалаўскі ўніверсітэт скрозь прызму незалежнасці»: у Цэнтры патрыятычнага выхавання ГрГу імя Янкі Купалы прайшла экскурсія для студэнтаў

IMG 9377Сёння, 1 ліпеня, у Цэнтры патрыятычнага выхавання купалаўцаў сустрэла загадчык музея развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Мардзечка. Яна правяла экскурсію, у рамках якой расказала пра асноўныя вехі гісторыі універсітэта.

Ужо 35 гадоў мы жывем у незалежнай дзяржаве – Рэспубліка Беларусь. За гады суверэнітэту Купалаўскі ўніверсітэт перажыў шмат перамен, прайшоў вялікую колькасць этапаў развіцця, каб стаць той установай, якой з'яўляецца сёння. Менавіта пра гэтыя змены, пра ўплыў гістарычных падзей у Беларусі на гісторыю ўніверсітэта і расказала студэнтам Святлана Сяргееўна. Купалаўцы актыўна задавалі пытанні, якія іх цікавілі, на якія загадчык музея з радасцю адказвала.

У Купалаўскім універсітэце працягваецца марафон мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці. Давайце наблізім гэтае свята разам!