Турнір праводзіўся ў рамках адукацыйнага курса «Сучасныя тэхналогіі аздараўленчай фізічнай культуры», арганізаванага выкладчыкамі Аляксеем Абялеўскім і Ірынай Тонкаблатавай для магістрантаў з КНР. Курс праводзіцца з мэтай падтрымкі замежных студэнтаў, а таксама іх знаёмства з беларускімі методыкамі выкладання.
Па выніках напружанай барацьбы пераможцамі турніру па бадмінтоне сталі магістранты педагагічнага факультэта Ван Хайдун і Чжоў Сюэцзэ.