В Сёлета 33 абітурыенты праходзяць профільныя іспыты: 15 – па педагагічным напрамку з тэмай «Увядзенне ў педагагічную прафесію»; 1 – па спартыўна-педагагічнаму з тэмай «Уводзіны ў спартыўна-педагагічныя прафесіі»; 16 – па інжынерным з тэмай «У свеце тэхнікі і тэхналогіі: выбіраем інжынерную прафесію». Таксама творчае і матэматычнае выпрабаванне чакае выпускніцу Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.
Перад пачаткам іспытаў абітурыентаў і іх бацькоў прывітала рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна пажадала рабятам паспяховага праходжання сумоўяў і залічэння ў лік студэнтаў.
– Тут у нас сабраліся рабяты з розных профільных класаў – інжынерных, спартыўна-педагагічных і педагагічных. Памятайце, што сумоўе – гэта не толькі адказ на пытанне білета ці аповед пра факультатыў, які вы вывучалі ў школе. Гэта найперш прэзентацыя сябе. Трэба паказаць свае моцныя бакі, даказаць сур'ёзнасць намераў і данесці да камісіі, чаму вы выбралі менавіта гэты шлях. Калі ў вас ёсць партфоліё - вельмі нядрэнна прадэманстраваць свае дасягненні ў дадзеным кірунку. Камісія вельмі добразычлівая. Першае, што трэба зрабіць, калі заходзіце, – усміхнуцца. Мы гаворым, што неад'емнай часткай дрэс-кода супрацоўнікаў, студэнтаў і абітурыентаў універсітэта з'яўляецца ўсмешка. Таму, калі ідзеце адказваць з усмешкай, – значыць, вы ўпэўнены на ўсе сто і ўсё ведаеце. Жадаю вам удачы, каб сённяшняя гутарка завяршылася для вас станоўчай адзнакай і каб мы сустрэліся на нашай першай агульнай сустрэчы – лекцыі ва ўніверсітэце, якую па традыцыі чытае рэктар. Гэта першая лекцыя называецца «Універсітэт вашых магчымасцяў».
Пажадаем удачы нашым абітурыентам! Няхай кожны з іх зробіць упэўнены крок да сваёй будучай прафесіі, а Купалаўскі ўніверсітэт стане стартавай пляцоўкай для новых дасягненняў і яркіх перамог!
15 ліпеня ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы стартавалі сумоўі для абітурыентаў – выпускнікоў класаў педагагічнай, інжынернай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці.











