Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 05 Чэрвень 2025 10:24

Купалаўцы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні сэнсарнай экалагічнай сцежкі «Азёры»

photo 2025 06 05 10 18 17129 мая студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы прывялі ў парадак тэрыторыю сэнсарнай экалагічнай сцежкі ў Дзяржаўнай прыродаахоўнай установе "Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры». Мерапрыемства прымеркавана да Года добраўпарадкавання.

Узброіўшыся неабходнымі інструментамі, студэнты прыводзілі ў парадак сцежку, ачышчаючы яе ад смецця і паляпшаючы яе інфраструктуру.

Пасля завяршэння работ для купалаўцаў была арганізавана экскурсія па заказніку на легендарнай дрызіне па вузкакалейцы.

Удзел у добраўпарадкаванні сцежкі «Азёры» стаў важным крокам да стварэння культуры адказнага стаўлення да прыроды. Такія мерапрыемствы дапамагаюць моладзі ўсвядоміць сваю ролю ў ахове навакольнага асяроддзя і фарміруюць актыўную пазіцыю ў адносінах да пытанняў экалогіі.

Нагадаем, унікальная сэнсарная сцежка для людзей са слабым зрокам на тэрыторыі Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры» ў Гродзенскім раёне – аб'ект, аналагаў якому няма ў краіне, створаны ў рамках праекта інклюзіўнай адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Шэраг тэхнічных рашэнняў дазваляе невідушчым самастойна арыентавацца на лясной паляне і атрымліваць новыя экалагічныя веды.