Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Алена Бондарава, спецыяліст 1 катэгорыі вучэбна-метадычнага кабінета фізіка-тэхнічнага факультэта Светлана Бацько, старшы інспектар па кадрах ІПКіПК Людміла Грынько, старшы выкладчык кафедры батанікі факультэта біялогіі і экалогіі Людміла Кавалеўская, вядучы спецыяліст дэкана педагагічнага факультэта Наталля Касько, спецыяліст 1 катэгорыі дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алена Пярвукевіч.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны вядучы спецыяліст аддзела аналітычнага, метадычнага і арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы Валянціна Борка, загадчык сектара турыстычнай і канцэртнай дзейнасці «Рэгіянальны цэнтр турызму Анжаліка Леговіч.
Таксама калектыву прадставілі новага старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта. Ім стала Марта Калеснік.
Па добрай традыцыі на рэктараце ўшаноўвалі супрацоўнікаў універсітэта, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці.







