Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 18 Красавік 2025 14:33

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у III Рэспубліканскім маладзёжным кірмашы вакансій у Гродне

53ad816037d05aed78f4aace148c7377 XLЗ 23 па 25 красавіка ў Гродне пройдзе III Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій, які дапаможа моладзі знайсці цікавыя варыянты працаўладкавання.

23 красавіка імпрэза адбудзецца ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры па адрасе: вул. Маставая, 35, з 10:00 да 14:00. У гэты дзень працадаўцы горада прапануюць моладзі магчымасці працаўладкавання ў вольны ад вучобы час, а для выпускнікоў - варыянты пастаяннай працы.

24 красавіка кірмаш перамесціцца ў МЦ "Гродна", размешчаны па адрасе вул. Савецкая, 9, дзе з 12:45 да 15:00 студэнты інжынернага факультэта ўніверсітэта змогуць пагутарыць з прадстаўнікамі прафесій у рамках дыялогавых пляцовак і задаць пытанні, якія іх цікавяць.

Не ўпусціце магчымасць знайсці працу сваёй мары і пабудаваць паспяховую кар'еру!