Важна падкрэсліць, што ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 70 навучэнцаў з розных школ раёна. Актыўны ўдзел у працэсе дэманстравалі як малодшыя школьнікі, якія толькі пачынаюць свой даследчы шлях, так і старшакласнікі, ужо на фінішы свайго школьнага шляху.
Дзеці прадстаўлялі праекты, прысвечаныя самым розным тэмам, бо інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі ў розных секцыях. Прыемна, што кіраўнікамі школьных навуковых прац выступілі ў тым ліку і выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Кожнаму дэлегату ў якасці падарунка былі ўручаны сімвалы юбілейнай канферэнцыі.