Праграма прапануе фінансаванне да 40,000 USD на мерапрыемства, у залежнасці ад яго працягласці, маштабу і месца правядзення. Заяўнікам рэкамендуецца прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, такія як са-фінансаванне ад партнёраў, узносы ў натуральнай форме або дадатковыя рэсурсы. Заявы з дыверсіфікаваным фінансаваннем будуць мець прыярытэт.
Прыярытэтныя напрамкі праграмы ўключаюць: бяспеку водных рэсурсаў; харчовую бяспеку і ўстойлівасць сельскагаспадарчай вытворчасці; устойлівасць экалогіі і экасістэм; інавацыі і прымяненне штучнага інтэлекту ў названых галінах.
Мерапрыемствы павінны засяродзіцца на навукова абгрунтаваных тэмах, якія садзейнічаюць дасягненню мэт устойлівага і якаснага развіцця. Пры разглядзе заявак будзе аддавацца перавага праектам з названых напрамкаў.
Для азнаямлення з умовамі атрымання гранта перайдзіце па спасылцы. (СПАСЫЛКА НА УМОВЫ)
Працэдура падачы заяўкі:
- Вядучая арганізацыя павінна даць разгорнуты план мерапрыемства (Дадатак 1), узгоднены з усімі са-арганізатарамі.
- Падпісаць сумесны ліст аб абавязацельствах кіраўнікамі або ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі арганізатара і са-арганізатараў.
- Пацвердзіць наяўнасць дадатковых крыніц фінансавання (Дадатак 2).
- Кожная вядучая арганізацыя можа падаць не больш за дзве заявы.
- Пакет дакументаў неабходна даслаць на электронны адрас conference@anso.org.cn да 31 мая 2025 года.