Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Кастрычнік 2025 14:02

Формула поспеху ад купалаўцаў: як якасна падрыхтавацца да алімпіядаў па астраноміі

IMG 8470Выкладчыкі, выпускнікі і студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі гасцямі праграмы "Профі" на тэлеканале "БТ4 Гродна", дзе падзяліліся вопытам падрыхтоўкі школьнікаў да ўдзелу ў алімпіядах па астраноміі.

Дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, а таксама заснавальнік алімпіяднага руху ў рэгіёне Казімір Зноска разам са сваёй вучаніцай, дацэнтам кафедры электратэхнікі і электронікі Вольгай Жарновай, і яе вучаніцай, выкладчыкам-стажорам кафедры агульнай фізікі Надзеяй Паўлавай падзяліліся асабістымі вопытамі.

Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы фізіка-тэхнічнага факультэта Яўген Жукоўскі, Арцём Чабатар і Матвей Мацкевіч расказалі, як выкарыстоўваюць астранамічныя кампетэнцыі ў вучобе. Выпускніца фізіка-тэхнічнага факультэта Ганна Лебедзевіч у відэаінтэрв'ю прадэманстравала практычныя аспекты падрыхтоўкі да алімпіяды па астраноміі ў школе.

Праграма «Профі» дала магчымасць шырокай аўдыторыі даведацца пра ўклад Купалаўскага ўніверсітэта ў развіццё астранамічнай адукацыі.

 

IMG 8472