Версия для печати
Пятница, 20 февраля 2026 15:03

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце прайшла акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы далучыўся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, правёўшы насычаную акцыю ў межах ініцыятывы «Кожная пятніца – роднае, сваё». Арганізатарамі выступілі студэнты і выкладчыкі спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Яны падрыхтавалі для купалаўцаў серыю інтэрактываў. Удзельнікі акцыі з ахвотай адгадвалі беларускія загадкі, перакладалі словы і выразы на родную мову. Асаблівую атмасферу свята стварылі паэтычныя і музычныя нумары: гучалі беларускія вершы і песні.