Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
26 чэрвеня ў канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук прайшла 26-я рэспубліканская акцыя «Студэнцтва і прафсаюз разам!». У ліку лепшых выпускнікоў краіны, узнагароджаных за актыўную прафсаюзную дзейнасць – выпускнік фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Міхаіл Мардасевіч.
3 ліпеня ўся краіна адзначыць юбілейны, 35-ты Дзень Незалежнасці. У гонар гэтага ў Гродне пройдзе маштабная праграма святочных мерапрыемстваў, у якой зможа ўзяць удзел кожны.
Сёння, 29 чэрвеня, у Купалаўскім універсітэце адбылося адкрыццё гадовай змены шматпрофільнай школы «Купалаўскі старт». У гэтым годзе яе ўдзельнікамі стануць навучэнцы сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска.
27 чэрвеня Мінскі футбольны манеж стаў цэнтрам прыцягнення найлепшых выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў краіны. У аснову канцэпцыі арганізатары Рэспубліканскага балю «Наша гісторыя» заклалі праграму ўнікальнай кінастужкі: у карціне кожны навучальны год прывязаны да лёсавызначальных для дзяржавы падзей, якія змянілі маладое пакаленне і вызначылі яго жыццёвыя прыярытэты.
27 чэрвеня, у Дзень моладзі і студэнцтва, прайшоў фестываль «МоладФэст – Прыцягненне». У межах яго адкрыцця адбылося ўзнагароджанне самых актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення Гродзеншчыны. Сярод адзначаных падзякамі – студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Купалаўскім універсітэце працягваецца прыём дакументаў ад пераможцаў шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды, а таксама для навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Сёння, 27 чэрвеня, у Купалаўскім універсітэце пачала працу прыёмная камісія. У першы дзень дакументы падавалі абітурыенты, якія паступалі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, пераможцы шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды, а таксама тыя, хто жадае атрымаць паглыбленую вышэйшую адукацыю.
25 і 26 чэрвеня ў Мінску праходзіць адно з самых маштабных мерапрыемстваў для дзвюх краін - XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У працы мерапрыемства прыняў удзел першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.
Сёння, 26 чэрвеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы далі старт марафону выпускных. Сёння свае дыпломы атрымалі выпускнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму - журналісты, спецыялісты па сувязях з грамадскасцю, сацыёлагі, гісторыкі і спецыялісты сферы турызму.
Штогод 3 ліпеня беларусы адзначаюць самае галоўнае дзяржаўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гонар гэтай важнай даты ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы падрыхтавалі праграму мерапрыемстваў.
Стаўшая ўжо традыцыйнай Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы» адчыніць свае дзверы з 3 па 14 жніўня для ўсіх ахвотных вывучыць беларускую мову і пазнаёміцца з нацыянальнай культурай. У гэтым годзе Летняя школа будзе праходзіць ужо ў шосты раз.
26 чэрвеня на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося пленарнае пасяджэнне IX міжнароднай неаканферэнцыі «Баркемп ByProject 2026». Удзельнікі прадставілі працы, якія раскрываюць тэму праектнай дзейнасці ў адукацыйным асяроддзі.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'явілі аб старце рэспубліканскага конкурсу маладзёжных ініцыятыў на 2027 год. Конкурс будзе праходзіць з ліпеня да снежня 2026 года.
Сёння, 25 чэрвеня, у Палацы Рэспублікі Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын узнагародзіў падзякамі Прэзідэнта Беларусі выдатных педагогаў, студэнтаў і курсантаў. Сярод узнагароджаных – выпускніца ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.