25 і 26 чэрвеня ў Мінску праходзіць адно з самых маштабных мерапрыемстваў для дзвюх краін - XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У працы мерапрыемства прыняў удзел першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.
Тэма форуму гэтага года – «Эканамічнае ўзаемадзеянне рэгіёнаў – аснова ўстойлівага развіцця Беларусі і Расіі».
У рамках першага дня адбылося паседжанне 10 тэматычных секцый, на якіх удзельнікі абмеркавалі беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў розных кірунках. Таксама мерапрыемствамі першага дня сталі экспертная сэсія на тэму «Саюзная дзяржава. Тэрыторыя развіцця» і паседжанне Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы.
На другі дзень адбылося Пленарнае пасяджэнне форуму, а таксама прайшлі сустрэчы Старшыняў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі з кіраўнікамі мясцовых органаў улады. Акрамя таго, на працягу двух дзён удзельнікі змаглі наведаць кірмаш-выставу тавараў беларускіх і расійскіх вытворцаў.
Традыцыйна Форум рэгіёнаў стаў пляцоўкай не толькі для дыялогу паміж органамі ўлады і бізнес-супольнасцю дзвюх краін, але і для наладжвання сувязей у сферы навукі і адукацыі.
У рамках мерапрыемства першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі падпісаў Дагаворы аб міжнародным супрацоўніцтве з дзвюма расійскімі ВНУ – Ніжагародскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам ім. Р.Я. Аляксеева і Расійскім біятэхналагічным універсітэтам.
Пагадненні стануць яшчэ адным звяном адукацыйнага поля Беларусі і Расіі і дадуць універсітэтам магчымасці для ўзаемадзеяння ў розных сферах: ад правядзення сумесных навуковых даследаванняў, развіцця агульных адукацыйных праектаў да абмену студэнтамі і выкладчыкамі.