16 кастрычніка Купалаўскі ўніверсітэт наведала дэлегацыя ТАА «Юзергейт» (UserGate) – расійскага распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння і мікраэлектронікі ў сферы інфармацыйнай бяспекі. Галоўнай падзеяй візіту стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў рамках акадэмічнай праграмы UserGate Educational Partnership.