2 кастрычніка Палац Рэспублікі ў Мінску сабраў тых, для каго адукацыя стала не проста прафесіяй, а прызваннем. У гэтым вялікім, асабліва цёплым свяце прыняла ўдзел дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чале з рэктарам Ірынай Фёдараўнай Кітурка.