Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Чэрвень 2025 16:13

Каманда Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы – пераможца інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?»

540019307327690808727 чэрвеня ў рамках Рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва каманды студэнтаў з трох універсітэтаў Гродзеншчыны сабраліся, каб праверыць свае веды і прадэманстраваць нестандартнае мысленне ў інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?».

В У склад каманды Купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі Алеся Сцецкая, старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, Іван Ярмак, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання, Кацярына Гуцко, выкладчык-стажор кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі і Дзіяна Зубрык, выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, магістр юрыдычных навук.

Інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?» уяўляла сабой захапляльнае спаборніцтва, у якім удзельнікі адказвалі на пытанні, прысвечаныя гісторыі Беларусі, культуры і значным падзеям. Заданні вар'іраваліся ад простых фактаў да складаных аналітычных задач, што патрабавала ад гульцоў не толькі ведаў, але і ўмення лагічна думаць і рабіць высновы.

Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва каманда Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы стала пераможцам. Веды, камандная праца і стратэгічнае мысленне дазволілі ім прадэманстраваць высокі ўзровень гульні.