28 жніўня ў стартап-цэнтры Парка высокіх тэхналогій адбыўся рэспубліканскі семінар «Студэнцкі стартап: прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы». Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў Парка высокіх тэхналогій, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства эканомікі, грамадскага аб'яднання «Маладзёжная інавацыйная супольнасць "Стартап Спэйс"» і універсітэтаў. У лік удзельнікаў таксама ўвайшлі прарэктар па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Наталля Башун і загадчык сектара інавацыйных праектаў і стартапаў Алена Апякун і Ярмак Іван Валер'евіч, намеснік старшыні СМУ ГрДУ, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі.