Чатыры зацікаўленыя ў працы медыягрупы бакі – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс», сярэдняя школа № 40 імя В.І.Крамко і аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама - падпішуць у пятніцу, 9 кастрычніка, план мерапрыемстваў і дадуць афіцыйны старт сумеснаму праекту. Мэта ўзаемадзеяння - забяспечыць са школьнай лавы сінхранізацыю падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі эканомікі рэгіёну.