Традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства адбылося ў Дзень ведаў, 1 верасня. Яго галоўнай тэмай сталі планы і задачы на наступны навучальны год. У рамках пасяджэння ўзнагародзілі лепшых купалаўцаў, а таксама падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве з ГРУП «Гроднаэнерга». Анлайн-трансляцыя дазволіла ўсім ахвочым сачыць за падзеяй у рэальным часе.