Паступленне замежных грамадзян Запрашэнне на навучанне Замежным грамадзянам, якія жадаюць навучацца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, неабходна атрымаць запрашэнне, якое дазволіць адкрыць візу на навучанне ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь. Каб атрымаць афіцыйнае запрашэнне, замежны грамадзянін павінен прадаставіць наступныя дакументы: копію дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў); пераклад дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў) на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна; копію пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу; пераклад пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна; копію пасведчання аб нараджэнні; пераклад пасведчання аб нараджэнні; заяву на навучанне Дадзеныя дакументы могуць быць высланы ва ўніверсітэт па пошце з паметкай "Навучанне ва ўніверсітэце" ці на электронны адрас: education@grsu.by. Пасля атрымання дакументаў кандыдата на навучанне ўніверсітэт праводзіць іх экспертызу і прымае рашэнне аб магчымасці афармлення запрашэння на навучанне. Гатовае запрашэнне на навучанне ўніверсітэт накіроўвае кандыдату на навучанне або ў Пасольства РБ у краіне пражывання кандыдата. Кандыдат на навучанне афармляе вучэбную візу ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь па месцы свайго жыхарства. . Падача дакументаў Этапы падачы дакументаў: Пасля перасячэння мяжы і прыбыцця ў горад Гродна замежнаму грамадзяніну неабходна звярнуцца ў Аддзел рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян па адрасе: вуліца Леніна 32, офіс 2, і дадаткова да высланых раней падаць асабіста наступныя дакументы: пашпарт з вучэбнай візай Рэспублікі Беларусь; заяву аб прыёме на навучанне з указаннем спецыяльнасці (запаўняецца ва ўніверсітэце па прыбыцці). арыгінал дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў); медыцынскае заключэнне аб стане здароўя, сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі і вынік флюараграфічнага абследавання, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу; 6 фатаграфій памерам (3х4 см); пасведчанне аб нараджэнні; медыцынскі страхавы поліс. Да пералічаных у пунктах 1, 3, 4, 6 дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на рускую ці беларускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку. Праходжанне абавязковага медыцынскага абследавання ў Гродзенскай установе аховы здароўя. Атрыманае медыцынскае заключэнне аб стане здароўя неабходна прадаставіць ва ўніверсітэт для залічэння Праходжання субяседавання па рускай мове Афармленне дагавора на навучанне. Аплата за навучанне ва ўніверсітэце. Аплата ажыццяўляецца на працягу 5 дзён пасля заключэння дагавора на навучанне. Залічэнне ва ўніверсітэт. Афармленне рэгістрацыі Для афармлення рэгістрацыі замежны грамадзянін абавязаны прадаставіць свой пашпарт у дзень перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (альбо на наступны дзень) у Аддзел рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян, які знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32, кабінет 2. Афармленне часовай рэгістрацыі замежнага грамадзяніна ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца супрацоўнікамі ўніверсітэта. Рэгістрацыя (часовае знаходжанне) замежнага грамадзяніна афармляецца на працягу 5-і дзён з моманту перасячэння мяжы Рэспублікі Беларусь. Кошт рэгістрацыі - 25 даляраў. Афармленне рэгістрацыі замежнага грамадзяніна (часовага пражывання тэрмінам на адзін год) у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь адбываецца пасля выдання загаду аб залічэнні дадзенага студэнта ў лік студэнтаў універсітэта. Кошт рэгістрацыі - 40 даляраў. Засяленне ў інтэрнат Для засялення ў інтэрнат замежнаму абітурыенту неабходна: Здаць пашпарт для рэгістрацыі па адрасе інтэрната. Звярнуцца ў Цэнтр здароўя Універсітэта (вул. Гаспадарчая, 23) для першаснага медыцынскага агляду і засялення ў інтэрнат, прадставіць копіі медыцынскіх сертыфікатаў і вынікі флюараграфічных даследаванняў. Грамадзяне Туркменістана абавязаны звярнуцца ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (вул. Будзёнага, 7) для дэзінфекцыі Засяліцца ў інтэрнат універсітэта. Месца ў інтэрнаце прадастаўляецца кожнаму замежнаму слухачу і студэнту. Кошт пражывання (у залежнасці ад пакоя і камфартабельнасці інтэрната) 30-50 долараў у месяц. Аплаціць за пражыванне ў інтэрнаце ўніверсітэта.