Юбілейны тыдзень у Купалаўскім універсітэце працягваецца! Свята стала важнай падзеяй для ўсёй універсітэцкай сям'і, і часткай гэтага ўрачыстага хараства было пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, дзе сабраўся не толькі калектыў, але сябры і партнёры ўніверсітэта. У рамках мерапрыемства былі ўручаны ўзнагароды і падзякі.