Навукова-даследчая лабараторыя дынамікі, трываласці і зносастойкасці з'яўляецца акрэдытаванай у Рэспубліцы Беларусь лабараторыяй, якая створана ў 2004 годзе (загадам рэктара № 616 ад 13.09.2004 г.) з мэтай правядзення навуковых даследаванняў, іспытаў на стомленасць і расколастойкасць дэталяў машын і канструкцый, якія працуюцы пры пераменных нагрузках у эксплуатацыі.
Лабараторыя ўваходзіць у састаў міжведамственнай лабараторыі «Трыбафатыка», сузаснавальнікамі якой з'яўляюцца РУП «Гомсельмаш», Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, РУП «Гомельтранснафта-Дружба», Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Лабараторыя з'яўляецца арганізацыйна-структурным падраздзяленнем Лідскага каледжа ўніверсітэта і размешчана на яго базе (г. Ліда, вул. Савецкая, 18).