Спартыўна-мастацкі фестываль «Купалаўскі старт» аб'яднаў каманды студэнтаў розных факультэтаў універсітэта ў захапляльных спартыўных і творчых іспытах. Удзельнікаў мерапрыемства прывітала рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Фестываль традыцыйна складаўся з двух этапаў: спартовага і творчага. На першым этапе ўдзельнікі паказвалі сілу і навыкі ў спаборніцтвах па перацягванні каната, адцісканні, дартсе і спартыўнай эстафеце. Гэта ўнікальны шанц не толькі сапернічаць за першынство, але і ўмацаваць паразуменне і сяброўства паміж рознымі факультэтамі. Творчы этап фестывалю «Купалаўскі старт» стаў яскравым элементам гэтай захапляльнай падзеі, дзе купалаўцы праявілі свае здольнасці і арыгінальнасць. Больш фота ТУТ.