Сёння, 26 мая, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя вытокам нашай духоўнасці і культуры. Філалагічны факультэт арганізаваў для студэнтаў і выкладчыкаў сапраўднае свята асветы.
Праграма дня была насычанай і разнастайнай. Купалаўцы сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі «Спачатку было СЛОВА», якая дазволіла глыбей адчуць прыгажосць і моц славянскага слова. Працягам мерапрыемства стала інтэлектуальная гульня «Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія».
Мерапрыемства сабрала ўсіх, хто шчыра цікавіцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьменства, жыццём вялікіх асветнікаў, а таксама багаццем славянскіх моў і літаратур. Удзельнікі гульні змаглі не толькі праверыць свае веды, але і даведацца шмат новых фактаў пра дзейнасць святых братоў-місіянераў, якія заклалі падмурак славянскай культуры.