Выстаўка “Арт-сям'Я” арганізавана гімназіяй № 5 імя В.С. Караткевіча горада Гродна і кафедрай выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта.
У экспазіцыі прадстаўлены творчыя работы ў розных жывапісных і графічных тэхніках. Аўтарамі работ з'яўляюцца навучэнцы класаў мастацкай накіраванасці, настаўнікі выяўленчага мастацтва, а таксама студэнты кафедры выяўленчага мастацтва. Трэба адзначыць, што многія студэнты з'яўляюцца выпускнікамі гімназіі і праходзілі ў ёй педагагічную практыку.
Асноўная ідэя праекта заключаецца ў актуалізацыі пераемнасці мастацкай адукацыі ад школы да вышэйшай навучальнай установы.