Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер.
Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны Васіль Сянько, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Васіль Васільевіч удастоены высокай дзяржаўнай узнагароды за шматгадовую плённую работу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў і выдатныя дасягненні ў сферы адукацыі.
За значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа медалём Францыска Скарыны адзначана праца работнікаў у сферы адукацыі, навукі і культуры.
Віктар Ватыль, загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Купалаўскага ўніверсітэта, адзначаны медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў.