Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 27 лістапада 2024 года вучоная ступень кандыдата біялагічных навук прысуджана Таццяне Каваленя, старшаму выкладчыку кафедры біяхіміі.
Абарона дысертацыі «Эфекты флаваноідаў, іх комплексаў з цыкладэкстрынамі на функцыянальную актыўнасць, структуру і кальцый-індукаваныя працэсы ў мітахондрыях сэрца і печані пацукоў» па спецыяльнасці 03.01.04 – біяхімія адбылася 2 ліпеня 2024 г. у савеце па абаронеД 01.30.01 пры рэспубліканскім навукова-даследчым унітарным прадпрыемстве "Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Навуковы кіраўнік - Ілля Заводнік, доктар біялагічных навук, прафесар, прафесар кафедры біяхіміі.