Запрашаем усіх маладых таленавітых музыкаў прыняць удзел у конкурсе джазавай і эстраднай музыкі "Гродна Юны Джаз - 2025"!
Конкурс пройдзе ў два этапы. I тур (адборачны), не пазней за 17 студзеня 2025 года трэба адправіць відэаматэрыял (адзін твор з конкурснай праграмы на выбар) на электронны адрас ck.grodno.youngjazz@gmail.com.
II тур (вочны) адбудзецца 12-13 лютага 2025 года па адрасе: г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 1, філіял "Канцэртная зала" Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 17 студзеня 2025 года накіраваць на электронны адрас ck.grodno.youngjazz@gmail.com
наступныя матэрыялы: відэа з творчым нумарам выступу, запоўненую заяўку, паводле формы (дадатак 1), копію пасведчання аб нараджэнні ці пашпарты (акрамя ўдзельнікаў ансамбля).
Просім удзельнікаў прытрымлівацца ўказаных патрабаванняў: відэафайлы павінны быць высокай якасці, пакет дакументаў павінен быць поўным, і ўсе матэрыялы павінны быць прадастаўлены ва ўстаноўленыя тэрміны.
Інфармацыя аб праходжанні другога тура будзе размешчана 5 лютага 2025 года на сайце ўстановы ckg.by.
Пры падрыхтоўцы і адпраўцы матэрыялаў зважайце на кожную дэталь, каб ваша выступленне атрымала заслужанае прызнанне і поспех на конкурсе!
Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна паглядзець ТУТ.