Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў студэнты-купалаўцы разам з прадстаўнікамі пракуратуры, сярод якіх быў пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, наведалі былых вязняў канцлагераў.
Сустрэчы прайшлі ў рамках рэалізацыі міждысцыплінарнага праекта з пракуратурай Гродзенскай вобласці «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі». Былыя вязні падзяліліся з гасцямі сваімі жыццёвымі гісторыямі, якія расказваюць аб неверагоднай сіле духу і аптымізме. Іх лёсы натхняюць сваім прыкладам стойкасці і жыццялюбства!
Сярод тых, да каго адправіліся студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы і прадстаўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці, былі Ала Віктараўна Курстак, якая адзначыла 100-гадовы юбілей, Лідзія Мікалаеўна Філкова, Валянціна Міхайлаўна Куляшова, Валерый Віктаравіч Кронаў, Ала Віктараўна Чумакова.