З 3 па 5 чэрвеня ў г. Мінску адбылася Рэспубліканская ўніверсіяда-2024/2025 па баскетболе 3х3. У напружанай барацьбе жаночая зборная ГрДУ імя Янкі Купалы зноў пацвердзіла свой статус наймацнейшай студэнцкай каманды краіны.
У складзе каманды выступілі Лізавета Шышлюк, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская праца з указаннем віду спорту)», Анастасія Феклістава, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Фізічная культура», Карына Курстак, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць» студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Трэнерская дзейнасць».
У паўфінале дзяўчаты атрымалі перамогу над камандай БДУ ў авертайме, а ў фінале ўпэўнена абгулялі каманду БДУФК, заваяваўшы запаветны тытул. Карына Курстак увайшла ў тройку наймацнейшых гульцоў турніру, а Лізавета Шышлюк была ўдастоена тытула MVP, што падкрэслівае высокі ўзровень яе гульні і ўклад у камандныя дасягненні. Мужчынская зборная Купалаўскага ўніверсітэта таксама паказала дастойны вынік, заняўшы чацвёртае месца і толькі крыху саступіўшы супернікам.
Віншуем нашых спартоўцаў і жадаем далейшых поспехаў у будучых спаборніцтвах!
