13 чэрвеня ў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтры ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» прайшла сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца з маладымі вучонымі універсітэтаў краіны. ГрДУ імя Янкі Купалы на гэтай значнай падзеі прадстаўляў дацэнт агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Хаванскі.
У фармаце адкрытага дыялога маладыя даследчыкі змаглі задаць Міністру адукацыі пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць кампетэнтныя адказы. Абмеркаванне закранула актуальныя тэмы: адукацыйны працэс, правядзенне навуковых даследаванняў і матэрыяльнае стымуляванне вучоных у Рэспубліцы Беларусь. Міністр падкрэсліў важнасць актыўнага ўдзелу маладых даследчыкаў у развіцці беларускай навукі.