Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы працягвае актыўна рэалізоўваць стратэгію інтэрнацыяналізацыі, развіваючы акадэмічнае і культурнае супрацоўніцтва з установамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Сустрэча прайшла сёння, 10 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў анлайн-фармаце.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел рэктар Ланьчжоўскага каледжа тэхналогій і бізнесу Ван Хуадун, выканаўчы намеснік рэктара па вучэбнай рабоце Су Гуанпін, дырэктар Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і абменаў Ма Юйцзэ. Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі першы прарэктар Аляксандр Карэўскі; начальнік цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава.
На парадку дня пытанні павышэння акадэмічнай кваліфікацыі выкладчыкаў і студэнтаў: паступленне выпускнікоў бакалаўрыяту і выкладчыкаў Ланьчжоўскага каледжа тэхналогій і бізнесу ў магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы без уступных экзаменаў. Таксама бакі абмеркавалі абмен супрацоўнікамі для рэалізацыі сумесных акадэмічных і культурных праграм.