11 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Удзел у пасяджэнні прыняў Руслан Абрамчык, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, намеснік старшыні камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе ва УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
У лік студэнтаў залічаны 202 абітурыенты, якія паступалі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Найбольшы конкурс склаўся па спецыяльнасцях «Электраэнергетыка і электратэхніка», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Правазнаўства», «Архітэктура», «Фінансы і крэдыт» і «Інфармацыя і камунікацыя».
Больш за ўсё абітурыентаў па мэтавым наборы было залічана на спецыяльнасці «Мытная справа» ў інтарэсах Дзяржаўнага мытнага камітэта – 18 чалавек, «Пачатковая адукацыя» ў інтарэсах Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама – 15 чалавек, «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры» ў інтарэсах Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама – 14 чалавек, 9 чалавек у інтарэсах Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, «Правазнаўства» ў інтарэсах РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» – 7 чалавек.
Абітурыенты праінфармаваны аб залічэнні ў Лічбавым кабінеце абітурыента.
Даведачна. Усяго для абітурыентаў 2025 года, якія паступаюць у Купалаўскі ўніверсітэт, выдзелена 1441 месца для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, 914 – на платнай аснове. На дзённую бюджэтную форму навучання змогуць паступіць 1174 чалавекі, што на 70 месц перавышае набор 2024 года. Стаць студэнтамі дзённай платнай формы навучання змогуць 687 чалавек, што на 11 чалавек менш, чым у 2024 годзе. Завочная бюджэтная форма меншая за набор 2024 года на 10 чалавек і складае 267 чалавек. Стаць студэнтамі завочнай платнай формы навучання змогуць 227 чалавек, што на 36 чалавек менш, чым у 2024 годзе.
Па ўсіх пытаннях паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна звярнуцца на гарачую лінію: 8 (0152) 67-01-01 у буднія дні з 9.00 да 17.00. А таксама задаць пытанні ў Лічбавым кабінеце абітурыента (abit.by).