Сустрэча адбылася 10 ліпеня з удзелам старшыні Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрыя Аляксея. Купалаўскі ўніверсітэт прадставіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта Ганна Сазонава.
У ходзе пасяджэння падвялі вынікі маніторынгу ўстаноў раёнаў Гродзенскай вобласці, абмеркавалі выкананне плана па аздараўленні членаў прафсаюза, правялі аналіз траўматызму ва ўстановах за першае паўгоддзе 2025 года і шмат іншага. Асобна спыніліся на турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Як расказала старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта Ганна Сазонава, на пасяджэнні Прэзідыума Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі акцэнтавалі ўвагу на арганізацыю падарожжаў для маладых спецыялістаў і студэнтаў па гісторыка-культурных мясцінах нашай краіны.
– Плануем павялічыць колькасць паездак з пяці да васьмі. Прыцягнем членаў савета маладых вучоных і членаў савета маладых спецыялістаў. Ужо ў планах на бліжэйшы час наведаць Музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, Брэсцкую крэпасць і многія іншыя цікавыя месцы ў Беларусі, – адзначыла Ганна Сазонава.
Насычаная і актыўная работа прэзідыума дазволіла скарэкціраваць мэты і задачы на другое паўгоддзе 2025 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.