16 і 19 ліпеня гараджан і гасцей Гродна чакае насычаная праграма свята.
Пачнецца свята 16 ліпеня ў парку Жылібера з урачыстага мітынгу «Яны змагаліся, каб мы мірна жылі!». Удзельнікі ўскладуць вянкі і кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Далей гасцей чакае імпрэза «Спецыяльнае гашэнне блока марак «Беларускі край. Гродзеншчына», канцэрт творчых калектываў «Мелодыі міру і дабра» і выставы-кірмашы вырабаў народнай творчасці. Акрамя таго, у гэты дзень пройдзе выстава ваеннай тэхнікі і зброі, выстава «Захоўваючы гісторыю, мы ў ёй малюем новыя старонкі» і канцэрт творчых калектываў Гродна. У рамках фестывалю «Тваё зялёнае лета» выступяць беларускія знакамітасці – DJ JENEVA і Улад Кабякоў. А адкрые фестываль шоу барабаншчыкаў і шоу-балет. Завершацца святочныя мерапрыемствы яркім феерверкам.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемствах свята можна азнаёміцца на афішы.