Байцы студэнцкага сэрвіснага атрада "Мазаіка" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі гасцямі ток-шоу "Профі" на тэлеканале "Беларусь 4". У цэнтры ўвагі было пытанне аб ролі студэнцкіх атрадаў у фармаванні прафесійных навыкаў і асобасным росце моладзі.
«Профі» – праект, дзе маладыя вядучыя расказваюць пра сучасныя прафесіі, якія патрабуюцца для прадпрыемстваў і арганізацый нашай краіны.
У ходзе праграмы студэнты расказалі аб спецыфіцы працы ў сэрвісным атрадзе, сваіх задачах і абавязках, якія яны выконваюць штодня. Удзельнікі абмеркавалі асаблівасці працы студатрадаў у перыяд прыёмнай кампаніі, падкрэсліўшы важнасць дапамогі абітурыентам і іх бацькам у гэты адказны момант. Таксама падзяліліся гісторыяй свайго паступлення ў Купалаўскі ўніверсітэт.
Поўны выпуск праграмы можна паглядзець па спасылцы.