Купалаўцы, запрашаем вас у захапляльнае падарожжа ў свет навукі! Навукоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы запусцілі праект "Аб навуцы мовай навукі", у рамках якога будуць выходзіць падкасты, прысвечаныя самым актуальным тэмам у галіне навукі і адукацыі. Першай тэмай абмеркавання стала «Навука сёння: погляд знутры», дзе навукоўцы-купалаўцы падзяліліся сваімі думкамі аб сучасным стане навукі, яе выкліках і дасягненнях.
У першым выпуску падкаста Сняжана Семярнік, загадчык кафедры філасофіі, доктар філасофскіх навук, Алег Созінаў, загадчык кафедры сістэмнай біялогіі, доктар біялагічных навук і вядучы праекта – Барыс Балахонаў, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, кандыдат юрыдычных навук, старшыня Савета маладых навукоўцаў абмеркавалі, як навука ўплывае на наша паўсядзённае жыццё.
Не прапусціце магчымасць даведацца аб навуцы з новага боку! Пераходзьце па спасылцы і паглыбляйцеся ў свет ведаў і адкрыццяў.