19 верасня 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Да 02.14.03 пры ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» адбылася абарона дысертацыі Таццяны Баярчук, намесніка дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук па спецыяльнасці 24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры.
Тэма дысертацыі: «Міжэтнічная талерантнасць у сучасным грамадстве: сацыякультурнае значэнне і перспектывы развіцця». У сваёй працы Таццяна Мікалаеўна даследуе актуальныя пытанні міжэтнічнай талерантнасці, разглядаючы яе значэнне для грамадскай гармоніі і стабільнасці ў Беларусі.
Навуковы кіраўнік – Алег Аляксандравіч Раманаў, доктар філасофскіх навук, прафесар.