Дабрачынная акцыя прымеркавана да Дня пажылога чалавека і пройдзе з 1 па 10 кастрычніка.
У рамках акцыі арганізуецца збор прадметаў першай неабходнасці – сродкаў асабістай гігіены і падгузнікаў для дарослых - для жыхароў ГУСА «Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», размешчанага ў вёсцы Пышкі.
Прадметы першай неабходнасці можна прыносіць з 8:30 да 17:00 на вул. Ажэшкі, 22 (каб. 228) і зав. Даватара, 3/1 (каб. 101).
Запрашаем купалаўцаў далучыцца!
Дзень пажылога чалавека – гэта не проста дзень. Гэта свята, якое аддае даніну павагі тым, на чыёй мудрасці і жыццёвым вопыце раслі і растуць пакаленні.