У завяршальны дзень Другога Форума прафесійнай вышэйшай адукацыі беларускі бок прэзентаваў свой вопыт у падрыхтоўцы прафесійных кадраў.
У рамках секцыі «Развіццё ўзаемадзеянняў у сістэме падрыхтоўкі прафесійных кадраў» рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка прадставіла свой даклад. Тэмай выступу стала «Інтэграцыя адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі як перспектыўны кірунак міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва». У дакладзе былі прадстаўлены інавацыйныя падыходы, якія прымяняюцца ва ўніверсітэце.
Завяршыўся апошні дзень адукацыйнага Форума падвядзеннем вынікаў і выступленнем мадэратараў з узбекскага і беларускага бакоў.
Удзел Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падкрэслівае важнасць міжнароднага супрацоўніцтва і абмену вопытам у адукацыі, адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і выкладчыкаў Беларусі і Узбекістана.