14 кастрычніка ў холе галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта з асаблівым трапятаннем паўдзельнічалі ў віншавальнай акцыі «Паштоўка маме!».
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Першасная арганізацыя Купалаўскага ўніверсітэта ГА «БСЖ» і факультэт эканомікі і кіравання, стварыўшы цёплую атмасферу, дзе кожны змог выказаць любоў і падзяку самаму важнаму чалавеку ў жыцці – сваёй маці.