Па-купалаўску цёпла і шчыра рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка падзякавала Аляксею Валянцінавічу за яго высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у жыцці калектыву і адказны падыход да справы.
За гады плённай працы Аляксей Валянцінавіч унёс значны ўклад у развіццё ўніверсітэта, у стварэнне спрыяльнай атмасферы ў калектыве, актыўна падтрымліваючы ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў і раскрыццё іх патэнцыялу. Яго прынцыповая пазіцыя, увага да дэталяў, камунікабельнасць, тактоўнасць і спагадлівасць умацавалі ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта камандны дух.
Калектыў ГрДУ імя Янкі Купалы заўсёды будзе рады бачыць Аляксея Валянцінавіча ў сценах універсітэта ў якасці жаданага госця!